Мінскі тэалагічны каледж аб'яўляе набор на тры спецыялізацыі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Дакументы прымаюцца з 1 чэрвеня да 25 жніўня 2015г.
Мінскі тэалагічны каледж імя Св. Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2015/2016 навучальны год.
Дакументы прымаюцца з 1 чэрвеня да 25 жніўня 2015г.
кожны панядзелак і пятніцу з 10.00 да 13.00 у мітрапалітальнай курыі
г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а
тэл.: +375 17 203 68 44; + 375 29 616 08 72
e-mail: collegium@catholic.by
Уступны экзамен адбудзецца 29 жніўня 2015г.
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ
Сярод мэтаў каледжа – паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ую і 4-ую суботу месяца. Навучанне бясплатнае. Прымаюцца асобы ад 18 да 55 гадоў. Дакументы падаюцца асабіста.
Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рымска-Каталіцкага Касцёла.
Каб cтаць cтудэнтам неабходна ведаць пра:
Адметнасць навучання:
- Група А (тэалогія) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Студэнты, гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.
- Група Б (катэхетыка) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа працаваць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
- Група В (касцёльны спеў) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа працаваць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
Студэнты ІІІ курса, у залежнасці ад групы (Б, В), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар). Кваліфікацыйны прадмет уваходзіць у выпускныя экзамены. Пасля заканчэння каледжа студэнты гэтых груп атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.
Дакументы, неабходныя для паступлення:
- заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарта (стар. 31-33);
- 3 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка (форма 086);
- анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).
Уступны экзамен:
- экзамен з катэхізіса і агульных ведаў пра Каталіцкі Касцёл;
- кваліфікацыйная размова.
Related items
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні