З Беларусі ў Святую Зямлю адбудзецца нацыянальнае паломніцтва
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У верасні будзе асвечана табліца з марыйным гімнам «Magnificat».
У горадзе Айн-Карэм у Святой Зямлі будзе асвечана табліца з марыйным гімнам «Magnificat». Яе асвячэнне запланавана на верасень 2015 года. З гэтай нагоды з 21 па 28 верасня 2015 года ў Святую Зямлю будзе арганізавана беларуская Нацыянальная пілігрымка.
Разам з табліцаю з марыйным гімнам будзе асвечана і табліца з тэкстам «Benedictus» на беларускай мове. Рашэнне аб пасвячэнні чацвёртай табліцы было прынята пазней.
Такім чынам, «беларускіх знакаў» у Святой Зямлі стане чатыры, пасля табліцы з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове ў аднайменным касцёле Ерузалема і мазаікі Маці Божай Будслаўскай у санктурыі Маці Божай у Назарэце.
Tagged under
Related items
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?