Будаўніцтва Сафійскага сабора ў Віцебску вынесена на грамадскае абмеркаванне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Знешні выгляд сабора распрацаваны па аналагу Сафій у Кіеве і Ноўгарадзе.
З 24 жніўня па 18 верасня будзе праводзіцца грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб’екта будаўніцтва ў Віцебску на вуліцы Чэхава Сафійскага сабору, які, паводле задумкі, павінен аднавіць выгляд храма, пабудаванага ў Полацку ў XI стагоддзі. Прэзентацыя архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі адбудзецца 28 жніўня ў 10:00 у Свята-Успенскім кафедральным саборы, дзе з 24 жніўня ўжо павінна быць размешчаная экспазіцыя графічных і тэкставых матэрыялаў праекта. Знаёміцца з імі можна будзе штодня з 8:00 да 20:00, кантактны тэлефон 36-28-53.
План праектуемага сабора быў распрацаваны на падставе абмераў рэшткаў падмуркаў Полацкай Сафіі XI стагоддзя, якія захаваліся ў сучасны час у сутарэннях Сафійскага, а таксама выкарыстоўваючы дадзеныя пра памеры сабора, таўшчыні сцен у XI стагоддзі, якія прыведзены ў кнізе В. А. Булкіна “Аб старажытнарускай архітэктуры. Абраныя працы”. Акрамя таго былі выкарыстаныя дадзеныя пра Сафійскі сабор XI стагоддзя, прыведзеныя ў кнізе І. М. Хозерава “Полацкае будаўніцтва старадаўняга перыоду”, паведамляе ў тлумачальнай запісцы галоўны архітэктар ТАА “Будгандальсэрвіс” Ігар Роцька. Такім чынам агульныя памеры сабора ў плане скарэктаваныя ў адпаведнасці з абмерамі падмуркаў, складаюць 26,7х26,7 метры, або амаль 90х90 футаў, бо як у старажытнай Візантыі, так і ў старажытнарускай архітэктуры выкарыстоўваў грэчаскі фут.
Знешні выгляд сабора распрацаваны з выкарыстаннем аналагаў – будынкаў Сафійскіх сабораў у Кіеве і Ноўгарадзе. Таксама пры распрацоўцы фасадаў віцебскага Сафійскага сабора былі выкарыстаныя абмеры вокнаў і дэкаратыўных двухступеневых нішаў, якія захаваліся на ўсходняй апсідзе Полацкай Сафіі.
Асноўныя муры сцен выканаюць з паўнацелай керамічнай цэглы, а звонку яны будуць з керамічнай плінфы памерам 30х30 сантыметраў і таўшчынёй 4,5 сантыметры з выкарыстаннем так званага ўтоенага шэрага, які запаўняецца цэмяначным растворам ружовага колеру. Шэрагі муроў з плінфы будуць чаргавацца з каменнай муроўкай пры выкананні якой плануецца ужываць дзе-нідзе бутавы камень. Знутры сцены сабора атынкуюць і пафарбуюць у белы колер, пазней плануецца упрыгожыць іх фрэскамі. Дах на новым Сафійскім саборы будзе па паўцыліндрычных скляпеннях і выкананы з ліставой медзі. У той жа час дах на сямі вежачках усё ж запраектаваны з папулярнага апошнім часам пры будаўніцтве віцебскіх храмаў нітрыда тытана залацістага колеру.
Вокны ў храме зробяць на падставе аналагаў старажытнарускай архітэктуры драўляныя з круглымі шыбамі. У храме запраектаваны трое вонкавых дзвярэй, якія павінны выканаць металічнымі, з аздабленнем бронзай і латунню. У якасці аналага прыняты дзверы Сафійскага сабора ў Ноўгарадзе, якія захаваліся са старажытных часоў.
Пры добраўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі ў якасці матэрыялу для брукавання дарожак плануецца выкарыстоўваць брукоўку з натуральнага каменю, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?