Католікі ў Беларусі арганізавалі малітву праз Skype
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Онлайн-малітва праходзіць штодня ў 22.00.
Парафіяне касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне прапануюць усім ахвотным кожны дзень далучацца да ружанцовай малітвы ў інтэрнэце.
Ружанец — «вянок ружаў» — нібы з найлепшых кветак сплецены з найдаражэйшых малітваў: «Ойча наш», якой навучыў нас сам Пан Езус, і «Вітай, Марыя», якою віталі Марыю Божы пасланец арханёл Габрыэль і святая Альжбета, маці Яна Хрысціцеля.
Ружанцам завецца таксама нітка асаблівым чынам змацаваных пацерак (драўляных, касцяных, бурштынавых і інш.), дзе кожнаю пацеркаю адзначаецца асобная малітва.
Штодзённая жывая малітва Святога ружанца ў інтэрнэце праз Skype адбываецца у 22.00 у форме канферэнцыі ў Skype.
Каб далучыцца і ўдзельнічаць, трэба знайсці ў Skype лагін catholic.rosarium і дадаць сабе новы кантакт.
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель