Законніца перамагла ў кулінарным рэаліці-шоў у ЗША
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Прыз у 10 тысяч даляраў яна накіруе на кухню для бедных.
Услед за сястрой Крысцінай Скуччыя, якая выйграла конкурс «Голас Італіі», у Злучаных Штатах яшчэ адна каталіцкая законніца перамагла ў тэлевізійным шоў, на гэты раз - кулінарным.
- Я раблю гэта дзеля Хрыста. Я хачу паказаць, наколькі поўным можа быць жыццё, прысвечанае Богу. Хачу таксама, каб дзякуючы майму ўдзелу ў гэтым шоў звярнулі ўвагу на самых бедных сярод нас, якія вельмі каштоўныя для Ісуса, - распавядае законніца пра мэту ўдзелу ў шоў. Сястра Аліцыя Торэс - адна з заснавальніц супольнасці сясцёр-францішканак ад Эўхарыстыі. Сёстры атачаюць асаблівай пашанай Найсвяцейшую Эўхарыстыю, прыярытэтным для іх з'яўляецца служэнне бедным і евангелізацыя.
Сястра Аліцыя працуе на кухні для бедных ў адным з раёнаў Чыкага, менавіта там яна мае магчымасць эксперыментаваць і ўдасканальваць свае кулінарныя здольнасці. «У дзевяці з дзесяці выпадкаў атрымліваецца на самой справе смачна», - жартуе яна. Сястра кажа, што кухня ўтрымліваецца з ахвяраванняў, а ніколі таксама на самой справе не вядома, колькі людзей прыйдзе абедаць, таму «прыходзіцца тварыць кожны дзень». Яна кажа, што дзякуе такім чынам Госпаду, які дабраслаўляе і падтрымлівае іх ініцыятывы.
Каб атрымаць перамогу, сястра перамагла ў трох раўндах: яна падрыхтавала дэсерт, лёгкую закуску А ўсё вырашыла страва для абеду з нагоды Дня падзякі - тут сястры Аліцыі роўных не было. За перамогу ў рэаліці-шоў яна атрымала 10 000 даляраў, якія плануе накіраваць на развіццё кухні для бедных.
Related items
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржаўных служачых Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?