Пасол Ватыкана Клаўдыё Гуджэроцці пакідае Беларусь
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Нунцыем ва Украіне.
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы паведаміла 13 лістапада аб прызначэнні Папам Францішкам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, да гэтага часу Апостальскага нунцыя ў Беларусі, Апостальскім нунцыем ва Украіне. У 2011 годзе Папа Рымскі Бенедыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім Нунцыем у Беларусі.
Раней іерарх нёс служэнне Апостальскім Нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 года ў Вероне (Італія). Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1982 годзе.
Служэнне ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці прынесла вялікі плён для мясцовай Каталіцкай царквы. У прыватнасці, пры ім былі прызначаныя новыя біскупы, пачалося будаўніцтва будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску. Пасол Ватыкана ўдзельнічаў у святах і масавых працэсіях, вырашаў палітычныя пытанні. Нядаўна па просьбе арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Папа Францішак асвяціў вуглавы камень для новага касцёла ў Гомелі.
З дыпламатычнага персаналу Ватыкана ў Беларусі пакуль застаецца Першы Сакратар Апостальскай Нунцыятуры Марынко Антолавіч. Аб новым Апостальскім Нунцыі ў Беларусі пакуль не паведамляецца.
Related items
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда