У Іспаніі з векавой царквы зрабілі скейт-парк [ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Зводы былой святыні распісалі ў стылі поп-сюррэалізму.
У паўночнай частцы Іспаніі, традыцыйна каталіцкай краіны, у горадзе Льянера былы будынак каталіцкай царквы перарабілі ў своеасаблівы скейт-парк. Паведамляецца, што храм святой Барбары, пабудаваны ў 1912 годзе, апусцеў яшчэ пасля Грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1930-х гадах і з таго часу знаходзіўся ў ліку закінутых будынкаў.
Пустуючую царкву выкупіла мясцовая асацыяцыя аматараў скейтбордынгу, сабраўшы грошы праз інтэрнэт. Пасля чаго са 100-гадовай пустуючай царквы зрабілі парк для катання на скейтбордах, распісаўшы зводы яркімі фрэскамі ў стылі поп-сюррэалізму.
Нядаўна былы храм адкрылі для вольнага наведвання і катання на скейтбордах. Аб рэакцыі мясцовай дыяцэзіі Каталіцкай царквы на гэты конт пакуль не паведамляецца.
Media
Related items
-
Развітанне з пісьменніцай Святланай Курс пройдзе ў «беларускім» касцёле ў Варшаве
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу