Logo
Print this page

Мітрапаліт Тадэвуш: вярнуцца да хрысціянскіх каштоўнасцяў

Культура павінна быць найперш духоўная, лічыць іерарх.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў сучасны свет вярнуцца да традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў. Іерарх 14 студзеня прыняў удзел у калядным вечары ў Інстытуце тэалогіі БДУ.

“Галоўная задача царквы – новы этап вывучэння Евангелля, пошук спосабаў нясення яго святла людзям. Мы бачым, што сучасны свет адмаўляецца ад традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў. Культура павінна быць, у першую чаргу, духоўная, а менавіта адухаўленнем культуры і займаецца царква, каб хрысціянскія каштоўнасці вярнуліся ў наша жыццё”, – сказаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў сваю чаргу адзначыў, што фактычна калядныя святы ўжо прайшлі, аднак іх святкаванне не павінна і не можа быць абмежавана вузкімі рамкамі, бо яно звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, высакародныя ідэалы гуманізму, прымушае задумацца пра сэнс жыцця.

Last modified onПятніца, 15 Студзень 2016 00:54
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.