Logo
Print this page

Манахіня-ветэран вайны адзначае 100-гадовы юбілей

Аўстралійская манахіня трапіла ў японскі палон падчас вайны.

Аўстралійская манахіня-ветэран вайны адзначае 80 гадоў манаскіх абяцанняў. Таксама ў гэтым годзе сястра Берэніка Тухіл, якая падчас Другой сусветнай вайны патрапіла ў японскі палон, адзначае 100-ты год нараджэння. Сястра Берэніка 80 гадоў таму далучылася да супольнасці Дачок Панны Марыі Святога Сэрца.

Яна працавала ў Папуа — Новай Гвінеі ў 1941 годзе, калі Другая сусветная вайна пачалася на Ціхім акіяне. Японскія войскі ўзялі ў палон усіх еўрапейскіх святароў і манахінь, якія працавалі ў школах і шпіталях.

Сястра Берэніка была восьмым дзіцём у сям'і, у яе было 10 братоў і сясцёр.

«Мы на свае вочы бачылі катаванні, мы бачылі, што яны рабілі, гэта было жахліва. Мы нічога не маглі зрабіць, нічога, прыходзілся проста глядзець», — распавядала яна ў 2003 годзе для відэаархіва ўспамінаў аўстралійцаў-удзельнікаў вайны.

Пра ваенны лёс сястры Берэнікі і ваеннай медсястры Лорны Вайт у 2010 годзе быў зняты аўстралійскі мастацкі тэлефільм «Сёстры па вайне».

Catholic.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.