BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Без святла, вады і храма жыве ў Мінску Капелан Папы Рымскага

«Ён лічыць абсурдам ладзіць цяпер свята ў гонар 50-годдзя святарства». Вернікі – пра ксяндза Уладзіслава Завальнюка, якога ў афіцыйных паведамленнях перасталі называць пробашчам закрытага Чырвонага касцёла.

Адзін з самых вядомых і паважаных каталіцкіх святароў Беларусі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк 26 траўня адзначае 50-годдзе святарскага пасвячэння. Да гэтай даты Папа Рымскі Францішак надаў яму – па просьбе Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага – тытул Капелана Яго Святасці, што з’яўляецца выразам прызнання вялікіх заслугаў перад Касцёлам.

Аднак з нагоды юбілею і новага тытулу святар не ладзіць вялікага святкавання, бо лічыць гэта абсурдным і несвоечасовым, распавялі Katolik.life вернікі.

Нагадаем, ксендз Уладзіслаў Завальнюк – шматгадовыр пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвонага касцёла). Праўда, у апошніх афіцыйных паведамленнях гэту пасаду не ўказваюць.

«Ты павінен святкаваць гэты юбілей у Чырвоным касцёле. На жаль, не можаш гэтага зрабіць. Не пабаюся сказаць – усе атасаямляюць Чырвоны Касцёл з ксяндзом Завальнюком. Спадзяюся, гэта праблема будзе вырашана. Калі не сёння, то ў іншы дзень», – звяртаўся да ксяндза Уладзіслава падчас урачыстай цырымоніі арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Чырвоны касцёл закрыты ўжо больш за паўтары гады па сумнеўнай прычыне, абяцаныя працы па рамонце, якія мясцовыя ўлады анансавалі ў першым квартале 2024 года, не пачаліся і ў канцы траўня.

«Касцёл ніхто адкрываць не збіраецца. Дык што адзначаць – што святара-юбіляра не пускаюць у родны храм? Ніякіх прыкметаў пачатку рамонту мы не бачым», – адзначаюць у парафіі.

Па-ранейшаму ўвесь гэты час і пробашч, і іншыя святары, і парафіяне моляцца ў плябаніі – невялікім будынку побач з касцёлам, які ўдалося адстаяць. Аднак памяшканне адключанае ад усіх выгод, тут няма ні вады, ні электрычнасці. У такіх умовах Папскі Капелан вымушаны ажыццяўляць сваю дзейнасць.

Штодня пасля святой Імшы на 15.00 ў катэдральным касцёле (тут цяпер вымушана праходзяць службы для парафіі закрытага храма) ксёндз Уладзіслаў дзяжурыць у плябаніі, калі не знаходзіцца ў ад'ездзе. Таксама штодзённа ён абыходзіць Чырвоны касцёл з малітвай Ружанца. У плябаніі арганізавана кругласуткавае дзяжурства, там ёсць капліца з Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Парафіяне запланавалі віншаванне святара з юбілеем на святой Імшы ў 15.00 ў катэдральным касцёле 26 траўня.

Ксёндз Уладзіслаў з самага пачатку служэння сустракаўся з ціскам свецкіх уладаў – яму забаранялі служыць, ужывалі ў дачыненні да яго карную псіхіятрыю. Падрабязна гісторыя жыцця і служэння паважанага святара апісана на Catholic.by. 8 ліпеня ксяндзу Уладзіславу споўніцца 75-гадоў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць