Logo
Print this page

Біскуп заклікаў католікаў не ўдзельнічаць у карпаратывах 8 сакавіка

Іерарх просіць супрацьстаяць спакусе падчас Вялікага посту.

Біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Аляксандр Яшэўскі перасцярог вернікаў ад актыўнага святкавання Міжнароднага жаночага дня ў сувязі з Вялікім постам, які цяпер перажываюць католікі.

- Надыходзіць 8 сакавіка! Акрамя добрага і патрэбнага віншавання дзяўчынак, дзяўчат і жанчын, а таксама падзякі ім за тое, што яны ўносяць у нашае жыццё, шматлікія вернікі прымуць актыўны ўдзел у карпаратывах і нават стануць іх ініцыятарамі - нягледзячы на Вялікі Пост і 4-ы касцёльны наказ «захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах». Такім чынам айцоўскі перасцярог Касцёла будзе зноў занядбаны, - піша біскуп на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. - Праз смерць і муку Хрыста на крыжы дзеля нас, грэшных, супрацьстаім спакусе, бо як кажа сам Хрыстус "верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім" (Лк. 16,10).

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.