Біскуп заклікаў католікаў не ўдзельнічаць у карпаратывах 8 сакавіка
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Іерарх просіць супрацьстаяць спакусе падчас Вялікага посту.
Біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Аляксандр Яшэўскі перасцярог вернікаў ад актыўнага святкавання Міжнароднага жаночага дня ў сувязі з Вялікім постам, які цяпер перажываюць католікі.
- Надыходзіць 8 сакавіка! Акрамя добрага і патрэбнага віншавання дзяўчынак, дзяўчат і жанчын, а таксама падзякі ім за тое, што яны ўносяць у нашае жыццё, шматлікія вернікі прымуць актыўны ўдзел у карпаратывах і нават стануць іх ініцыятарамі - нягледзячы на Вялікі Пост і 4-ы касцёльны наказ «захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах». Такім чынам айцоўскі перасцярог Касцёла будзе зноў занядбаны, - піша біскуп на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. - Праз смерць і муку Хрыста на крыжы дзеля нас, грэшных, супрацьстаім спакусе, бо як кажа сам Хрыстус "верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім" (Лк. 16,10).
Related items
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?