У дзень пачатку Другой сусветнай вайны Касцёл моліцца за яе ахвяр і мір ва Украіне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама каталікі моляцца за хрысціянаў у Іраку і Сірыі, дзе яны перажываюць жорсткія ганенні.
1 верасня, у дзень, калі ў 1939 годзе фашысцкая Германія напала на Польшчу і пачала Другую сусветную вайну, каталікі традыцыйна моляцца за ўсіх яе ахвяр. Другая сусветная вайна стала самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва , яна доўжылася шэсць гадоў і аказала вялікі ўплыў на лёсы свету. У ёй бралі ўдзел 72 дзяржавы - гэта 80 % насельніцтва зямнога шара. Ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 краін. Другая сусветная вайна забрала жыцці больш за 60 мільёнаў чалавек.
Дарэчы, падчас Вялікай айчыннай вайны загінулі многія беларускія каталікі-пакутнікі. Напрыклад, 1 жніўня 1943 года адзінаццаць сясцёр назарэтанак былі расстраляныя фашыстамі пад Наваградкам замест арыштаваных мірных жыхароў. А ў 1942 годзе ля горада Глыбокае быў арыштаваны і расстраляны святар Мечыслаў Багаткевіч.
Таксама каталікі моляцца за хрысціянаў у Іраку і Сірыі, дзе яны перажываюць жорсткія ганенні. І, вядома, малітвы ўзносяцца за Украіну, дзе не спыняецца кровапралітны канфлікт.
Related items
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?