Ватыкан заклікаў мусульман разам дапамагаць патрабуючым
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Яднанне намаганняў - прыклад міласэрнасці Бога.
Хрысціяне і мусульмане пакліканы як мага лепш наследаваць Бога і сумесна дапамагаць патрабуючым, незалежна ад іх этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці, адзначаецца ў пасланні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу да паслядоўнікаў ісламу з усяго свету. Нагодай для звароту стаў месяц Рамадан, які ў гэтым годзе пачаўся 5 чэрвеня і закончыцца ў свята ахвярапрынашэння “Ід аль-Фітр”. Дакумент быў абвешчаны 17 чэрвеня 2016 г.
У ім падкрэсліваецца важнасць гэтага перыяду для мусульман і яго асаблівая канцэнтрацыя на посце, малітве і добрых учынках. Як хрысціяне, так і мусульмане вызнаюць веру ў Бога, міласэрнасць ягога выяўляецца ў прабачэнні грахоў. “Ён з’яўляецца Тым, хто прабачае, Тым, хто шмат прабачае”, - гаворыцца ў пасланні.
Папская рада па міжрэлігійным дыялогу выказала занепакоенасць існуючай рэальнасцю, пазначанай вялікай колькасцю ахвяр канфліктаў, жорсткасці і гандлю людзьмі, рэальнасцю, у якой “многія пакутуюць з-за беднасці, хваробаў, залежнасцяў рознага тыпу, прыродных катаклізмаў і беспрацоўя”.
“Існуюць вельмі складаныя сітуацыі, рашэнне якіх пераўзыходзіць нашыя магчымасці. Таму жыццёва неабходна аб’ядноўваць намаганні і дапамагаць патрабуючым, незалежна ад іх этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці. Бачыць або чуць, як мусульмане і хрысціяне яднаюцца, каб прыйсці на дапамогу людзям у патрэбе, – гэта прычына для вялікай надзеі”, - гаворыцца ў дакуменце і падкрэсліваецца, што такое яднанне намаганняў становіцца прыкладам міласэрнасці Бога і сведчаннем веры, больш моцнай за сведчанне асобнага чалавека або супольнасці.
Related items
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі