Ватыкан выступіў за непарушнасць межаў Украіны
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Кардынал Паралін: спыніць вайну перашкаджае карупцыя.
Апостальская Сталіца кіруецца тымі прынцыпамі і каштоўнасцямі, якія павінны служыць асновай узаемаадносінаў паміж краінамі ў міжнароднай супольнасці, падкрэсліў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін гаворачы аб намаганнях Святога Пасаду на карысць спынення вайны ва Украіне. 15-20 чэрвеня 2016 г. бліжэйшы супрацоўнік Папы наведаў гэту краіну.
У інтэрв’ю тэлеканалу “Euronews” пурпурат адзначыў, што адным з фундаментальных прынцыпаў міжнароднага права, якім кіруецца Апостальская Сталіца, з’яўляецца непарушнасць межаў, у дадзеным выпадку тэрыторый і межаў Украіны, прызнаных міжнародным правам.
Дзяржсакратар Папы нагадаў, што “Францішак неаднаразова спасылаўся на Мінскія дамоўленасці, як на платформу, з якой трэба пачынаць дзейнічаць і рушыць наперад”.
Пурпурат заўважыў таксама, што важнай перашкодай для заканчэння супрацьстаяння ва Украіне з’яўляецца карупцыя ў баках канфлікту. “Калі я сустрэўся з людзьмі, якія ўцяклі з сваіх дамоў, я падумаў пра тое, як важна, каб тыя, хто кіруе чалавечымі лёсамі, хто стаіць на чале палітыкі, паглядзелі ў вочы людзей і ўбачылі іх слёзы, так жа як бачылі мы, каб яны ўбачылі іх пакуты і захацелі ім дапамагачы. Карупцыя, як сцяна, якая не дазваляе чалавеку бачыць далей за свае інтарэсы і думаць пра іншых людзей”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.
Media
Related items
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
-
У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны