BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Па загадзе зверху». Ксёндз Завальнюк упершыню публічна распавёў пра сваё звальненне

Святар вырашыў, што раз яго «адхілілі ад алтара, трэба абвяшчаць Слова Божае».

Шматгадовы пробашч трэці год закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску, адзін з найбольш вядомых і заслужаных святароў Беларусі, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, год таму адпраўлены на пенсію і ў адстаўку з гэтай пасады, упершыню публічна распавёў пра сваё звальненне.

Мы інфармавалі раней, са слоў вернікаў, што святар не падаваў прашэння аб адстаўцы, як гэта было заяўлена афіцыйна.

Цяпер ксёндз Завальнюк пацвердзіў гэта ў сваім відэа, якое прысвяціў тэме жыцця на пенсіі як сваёй, так і кожнага чалавека.

Святар адзначыў, што яго адправілі на «незаслужаны адпачынак», а затым працягнуў:

«На пенсію адправілі мяне па загадзе звыш [пры гэтым паказаў уніз], але не Папы [Рымскага]. Адхілілі, адлучылі мяне ад алтара, адпраўлення святой Імшы, ад Касцёла, душпастырства – разумей, ад народа».

Пры гэтым ксёндз падкрэсліў, што ўся надзея на Бога, «усё выправіцца, давяраю Богу».

Адзначым, што ксяндза Уладзіслава, у цэлым, не «адлучалі ад алтара» і не пазбаўлялі права адпраўляць святую Імшу. Верагодна, ён меў на ўвазе «адлучэнне» ад канкрэтнага алтара – сваёй былой парафіі.

Пасля гэтага святар вырашыў, што раз яго «адхілілі ад Божага алтара, ахвяры святой Імшы, трэба абвяшчаць Слова Божае». Таму ён адкрыў свой YouTube-канал «Голас душы», які мае цяпер амаль 3 тысячы падпісчыкаў.

У сваіх відэа святар праяўляе сябе як моцны прапаведнік, а ў цэлебрацыі святых Імшаў удзельнічае ў тых парафіях, якія запрашаюць яго да сябе.

Ксёндз Завальнюк таксама нагадаў пра рэпрэсаванага пры СССР святара Адама Станкевіча, які выдаў малітоўнік «Голас душы», і расстралянага пробашча Чырвонага касцёла ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, які напісаў прадмову да другога выдання малітоўніка.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onНядзеля, 03 Жнівень 2025 09:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць