Logo
Print this page

Створана прылажэнне з раскладам Імшаў ва ўсім свеце

Знаходзіць каталіцкія храмы па ўсім свеце цяпер проста з дапамогай тэлефона.

- Мы з калегамі з Аргентыны хацелі б прадставіць шаноўнай публіцы прылажэнне "Horarios de Misa" ("Расклад святых Імшаў") для Android і iOS з раскладамі святых Імшаў па ўсім свеце, а таксама ў парафіях Беларусі, - паведаміў праз групу «Каталікі Беларусі» сацсетцы Facebook Максім Фоміч. - Ёсць пошук касцёлаў, кантактныя дадзеныя парафій і іншыя штукі. Кожны карыстальнік можа дадаваць новыя касцёлы, адпраўляць запросы пра змену раскладаў, тэлефонаў - карацей, падтрымліваць актуальнасць дадзеных на радасць турыстам і іншым камандзіраваным. Пакуль што ўсё па-англійску, але неўзабаве будзе і па-руску, і па-беларуску. Беларусь гатовая амаль цалкам. У планах прынамсі Расія, Польшча і Літва.

Аўтары прылажэння прапануюць пампаваць, карыстацца, правяраць, ці ўсё актуальна. І – расказваць аб новай магчымасці іншым!

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.