У Гомелі адмовіліся назваць вуліцу ў гонар святога
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Прапановы аб вуліцах у гонар Быкава і Караткевіча таксама адхілілі.
Упершыню вуліца ў гонар святога - мясцовага асветніка Кірылы Тураўскага - магла з'явіцца ў Гомелі. Таксама вуліцы прапаноўвалі назваць у гонар знакамітых беларускіх пісьменнікаў Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча. Але гэтага не адбылося, такія варыянты былі адхіленыя пасля грамадскага абмеркавання з мясцовымі жыхарамі.
Неабходнасць у перайменаванні вуліц паўстала пасля далучэння да Гомеля прыгараднага пасёлка Касцюкоўка, некаторыя вуліцы якога дублявалі назвы ўжо існуючых вуліц у абласным цэнтры. Такім чынам быў шанец, каб у Гомелі, дзе да гэтага часу захаваны амаль усе савецкія назвы, у тым ліку забойцы-Леніна, упершыню з'явіліся вуліцы ў гонар знакамітых беларусаў. Аднак, па словах прадстаўнікоў мясцовых уладаў, прапанову не падтрымалі жыхары мікрараёна. Напрыклад, вуліца, якую меркавалася назваць імем Караткевіча, атрымала назву Грушавая. А замест імя Кірылы Тураўскага вуліцу назвалі ў гонар Валерыя Абеля - заснавальніка мясцовага цырка.
Адзначым, што Кірыла Тураўскі, які жыў у XII стагоддзі і быў епіскапам Турава (Гомельская вобласць), кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой у ліку Свяціцеля. Гэта славуты царкоўны дзеяч, прапаведнік, асветнік, мысляр, пісьменнік. Ужо ў сталыя гады Кірыл вырашыў цалкам прысвяціць сябе Богу і пайшоў у манастыр, адмовіўшыся ад забяспечанага жыцця і бацькоўскай спадчыны. Багаслоўскія працы Кірылы прынеслі яму вядомасць і ён, па патрабаванні князя і гараджан, быў пасвечаны ў епіскапы горада Тураў. Помнік Кірылу Тураўскаму стаіць як у яго родным горадзе, так і ў Гомелі.
Затое з'явілася ў Касцюкоўцы вуліца Ламаносава - расійскага навукоўцы. Гэта патлумачылі тым, што тут стаіць яго бюст і раней у гонар Ламаносава называўся мясцовы шкляны завод. Сярод іншых ухваленых назваў вуліц - Янтарная, Архітэктурная, Гасцявая, Раўнінная, Партызанская.
Related items
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
Хотя не понятно, чем православный святой, почитаемый в Гомельской области просветитель, не угодил??
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу