VI Фестываль «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Моладзь запрашаюць на 3-гадзінны марафон хрысціянскай музыкі.
11 лютага 2017 года ў Баранавічах адбудзецца фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». 3-гадзінны марафон пачнецца ў 19.00 у Доме культуры тэкстыльшчыкаў, уваход вольны. Тэма сёлетняга фестывалю, які пройдзе ў Баранавічах ўжо ў шосты раз, - «Каб усе былі адно».
- Фестываль пройдзе ў новым фармаце, але карты мы пакуль не раскрываем, хай праграма фестывалю і спіс удзельнікаў будуць сюрпрызам, - распавёў арганізатар, каталіцкі святар Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі.
Інфармацыю можна ўдакладніць у кс. Паўла па тэлефоне: +375 29 7090093.
Media
Last modified onАўторак, 27 Снежань 2016 15:16
Related items
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў