МУС адказала Касцёлу: лічыце вернікаў самі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Усяго, па дадзеных МУС, на Раство ў храмы прыйшлі 113 тыс. чалавек.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі размясціла на сваім сайце афіцыйны адказ на адкрыты ліст арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Нагадаем, каталіцкі іерарх выказаў занепакоенасць тым, што ў зводках МУС істотна заніжаецца колькасць вернікаў, якія прымаюць удзел у Велікодных і Калядных набажэнствах у касцёлах. Па апошняй інфармацыі міліцыі, у ноч Божага Нараджэння храмы наведалі 40 тысяч чалавек, і гэтая лічба з'яўляецца занадта заніжанай.
МУС адказала, што па іх дадзеных, у Калядных набажэнствах 24-25 снежня 2017 года на тэрыторыі Беларусі прыняло ўдзел больш за 113 тысячаў чалавек. А «размешчаная на сайце МУС інфармацыя тычылася выключна начных набажэнстваў у храмах». Пры гэтым, адкуль у зводках узялася лічба ў 40 тысяч - не ўдакладняецца, а бо да яе і былі прэтэнзіі, паколькі нават толькі для начных службаў 40 тысяч - гэта заніжаная лічба.
- Для МУС колькасць грамадзян, якія прымаюць удзел у масавых мерапрыемствах, мае значэнне выключна з пазіцыі расстаноўкі неабходнай колькасці сіл і сродкаў. Наша галоўная задача - забеспячэнне грамадскай бяспекі, - заявілі ў МУС. - Інфармацыя, якая размяшчаецца ў раздзеле «Зводка», ня носіць афіцыйнага характару і, як правіла, патрабуе дадатковых ўдакладненняў.
Каб у далейшым не ўзнікалі непаразуменні, МУС вырашыла наогул не публікаваць дадзеныя аб колькасцi ўдзельнiкаў набажэнстваў: «Дадзеныя будуць выкарыстоўвацца выключна ў службовых мэтах без размяшчэння ў адкрытым доступе». А распаўсюджваць iнфармацыю аб колькасцi вернікаў МУС прапанавала самой Рымска-каталіцкай царкве.
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце