У Мінску прапануюць назваць праспект у гонар ксяндза Адама Станкевіча
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Актывісты збіраюць подпісы за перайменаванне праспекта Дзяржынскага.
Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пачаў збор подпісаў за перайменаванне праспекта Дзяржынскага ў праспект Адама Станкевіча. Таксама актывісты раздаюць мінакам інфармацыю пра Адама Станкевіча, 125-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца 6 студзеня 2017 года.
Адам Станкевіч - вядомы каталіцкі святар, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай Каталіцкай Царквы і Таварыства беларускай школы, лідэр «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі». Жыццё гэтага грамадска-палітычнага дзеяча, выдаўца, гісторыка, публіцыста і літаратуразнаўцы скончылася трагічна: яго замучылі ў ГУЛАГу.
Адам Станкевіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў Ашмянскім павеце - цяпер гэта Смаргонскі раён. Ужо падчас вучобы ў Петраградзе малады святар стаў старшынёй беларускага кола і адным з заснавальнікаў і лідэраў «Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці», якая пазней атрымала назву «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». У 1917 г. адным з першых перайшоў да казанняў на беларускай мове пры правядзенні набажэнстваў, за што падвяргаўся ганенням з боку польскіх касцёльных уладаў. З 1919 г. выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі, быў рэдактарам газеты «Крыніца».
У 1944 г. кс. Адам быў упершыню арыштаваны савецкімі органамі НКУС і неўзабаве адпушчаны, а ў 1949 годзе арыштаваны другі раз, абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці і асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у віленскай турме Лукішкі, потым у Азярлагу ў Іркуцкай вобласці Расіі, дзе памёр у канцы 1949 году.
Фелікс Дзяржынскі, у гонар якога названы праспект у Мінску, - заснавальнік і кіраўнік ВЧК, левы камуніст, ініцыятар і кіраўнік Чырвонага тэрору, накіраванага супраць пэўных сацыяльных груп: святароў, афіцэраў, інтэлігенцыі, заможных сялянаў.
Related items
-
Калекцыю беларускіх рублёў сабралі ў касцёле ў Латвіі, і вось чаму
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар распавёў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы