«Каб вайной не ішоў брат на брата». У Мінску католікі зладзілі набажэнства-перфоманс
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Падчас кожнага прыпынку Крыжовага шляху ілюстравалі некаторыя грахі, а ў адной сцэне ўдзельніцы выйшлі ў вайсковай форме.
13 сакавіка, у пятніцу, калі ў касцёлах падчас Вялікага посту праводзяць традыцыйныя набажэнствы Крыжовага шляху Езуса Хрыста, асаблівая падзея адбылася ў мінскай парафіі святога Францішка. Тут служаць манахі капуцыны, рэлігійную арганізацыю якіх нядаўна зарэгістравалі.
Парафіяльны хор Transitus правёў набажэнства ў выглядзе музычна-тэатральнай пастаноўкі. Гэта не першая спроба ў парафіі інтэрпрэтацыі Крыжовага шляху як рэлігійна-культурнай акцыі.
Набажэнства-перфоманс «Пакуты Хрыста ў грахах чалавека» суправаджалі сцэнкі і спевы хору, а таксама дзяцей. Парафія і некаторыя вернікі выклалі відэа ў сацсетках. Апісання таго, што адбывалася, няма, але па кадрах можна зразумець, што падчас кожнага прыпынку Крыжовага шляху ў мастацкай форме ілюстравалі некаторыя грахі: пляткарства, аборт, алкагалізм, залежнасць ад сацсетак.
У адной сцэне ўдзельніцы з'явіліся з элементамі вайсковай формы, а ў спеве хору можна пачуць адзін з заклікаў да Бога: «Каб вайной не ішоў брат на брата». Такім чынам, верагодна, быў адлюстраваны грэх вайсковай агрэсіі.
«Неверагодна моцна», «Пранізліва, проста ў душу», – такія каментары пакінулі ў сацсетках.
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя