На святы ля храмаў міліцыя арганізуе прапускны рэжым
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Перад Вербніцай і Вялікаднем цэрквы і касцёлы правераць сапёры.
МУС Беларусі паведаміла пра тое, што міліцыя ўзмоцніць кантроль на красавіцкія рэлігійныя святы. Нагадаем, католікі і праваслаўныя адзначаць Вербніцу 9 красавіка, Вялікдзень - 16 красавіка, а 25 красавіка праваслаўныя будуць адзначаць Радаўніцу.
- Месцы набажэнстваў, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыі загадзя агледзяць спецыялісты сапёрна-піратэхнічных груп. Пры неабходнасці будзе арганізавана ачапленне і прапускны рэжым з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, - гаворыцца ў паведамленні МУС.
Адзначаецца, што на масавыя рэлігійныя мерапрыемствы не будуць дапускаць грамадзян у нецвярозым стане, якія маюць пры сабе колючыя і рэжучыя прадметы, грувасткія рэчы, алкагольныя напоі.
Нагадаем, звычайна прапускны рэжым з праверкай рэчаў металашукальнікамі міліцыя арганізоўвае на каталіцкім фэсце ў Будславе.
Related items
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца