Logo
Print this page

Сцяну касцёла ў Росі апаганілі хлопцы 15 і 18 гадоў

У працэсе распіцця алкаголю ў іх саспела ідэя напісаць нецэнзурныя словы.

Міліцыя аператыўна знайшла падазраваных у апаганенні сцяны капліцы касцёла Святой Тройцы ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна. Нагадаем, раніцай 16 красавіка, калі католікі святкавалі Вялікдзень, на сцяне капліцы выявілі надпісы апаганьваючага характару. Па факце хуліганскіх дзеянняў раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу.

Падазраваных знайшлі ўжо 17 красавіка - імі аказаліся двое мясцовых хлопцаў ва ўзросце 15 і 18 гадоў. Як высветлілася, у Велікодную ноч яны ўжывалі спіртныя напоі, і ў працэсе распіцця ў іх саспела ідэя напісаць нецэнзурныя словы на сцяне капліцы. Прычым, свае дзеянні адзін з хлопцаў здымаў на смартфон. Як адзначаюць ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, дадзеныя маладыя людзі грашаць апублікаваннем аналагічных паведамленняў у сацыяльных сетках, а таксама прапагандуюць фашысцкую сімволіку.

Касцёл у Росі вядомы не толькі ў Беларусі. Славіцца ён цудоўнай фігурай Ісуса Журботнага. Менавіта ў Росі таксама штогод праходзяць рэкалекцыі, прысвечаныя ўнутранаму, перш за ўсё духоўнаму, але і фізічнаму аздараўленню. Пробашчам тут служыць экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі кс. Чэслаў Паўлюкевіч.

Last modified onАўторак, 18 Красавік 2017 07:58
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.