Біскуп Антоні Дзям'янка ў Гомелі падзякаваў кс. Славаміру за служэнне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У свята Унебаўшэсця іерарх прыехаў развітацца з пробашчам [фота]
Ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка наведаў парафію Нараджэння Божай Маці ў Гомелі. Іерарх цэлебраваў святочную Імшу, падчас якой падзякаваў пробашчу кс. Славаміру Ласкоўскаму, які пакідае Беларусь, за 28 гадоў яго служэння.
Біскуп нагадаў пра тое, што менавіта кс. Славамір, калі быў яшчэ маладым святаром, адрадзіў ў Гомелі каталіцкую парафію, пабудаваў храм і сабраў сотні каталікоў. Іерарх адзначаў вялікія плады служэння польскага місіянера ў Беларусі, вельмі дзякаваў яму і жадаў Божага благаслаўлення на далейшую працу ў Польшчы.
Кс. Славамір таксама выказаў словы ўдзячнасці біскупу Антонію і радасць з нагоды многіх гадоў працы з ім і папрасіў прабачэння за тыя цяжкасці, якія часам прыносіў біскупу.
Related items
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так