BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Тысячы католікаў прайшлі ў працэсіі Божага Цела па цэнтры Мінска

«Матэрыяльныя богі знікнуць як дым, збаўленне - у веры ў Хрыста».

28 мая вуліцамі Мінска прайшла працэсія Божага Цела. Маршрут праходзіў па праспекту Незалежнасці праз плошчу Перамогі, Кастрычнічную плошчу, пл. Незалежнасці і пл. Свабоды.

Эўхарыстычная працэсія, у якой прынялі ўдзел усе іерархі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, сабраў мноства людзей, у ліку якіх былі і дзеці, якія сёлета ўпершыню прынялі святую Камунію.

Папярэднічала працэсіі св. Імша ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. У гаміліі, якую да вернікаў скіраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, ішла гаворка пра пашану Эўхарыстыі і важнасць сведчання сваёй веры ў паўсядзённым жыцці. «Вера ў Эўхарыстыю з’яўляецца фундаментальнай у жыцці католіка, — падкрэсліў іерарх. — У сакрамэнце Эўхарыстыі Езус прысутны сярод нас. У ім Ён працягвае ахвяроўваць сябе чалавецтву як крыніца боскага жыцця».

Тлумачачы значэнне Эўхарыстыі і пашану да яе, Мітрапаліт адзначыў, што «мы становімся на калені перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, бо падчас св. Імшы дзякуючы служэнню святара Святы Дух перамяняе хлеб і віно ў Цела і Кроў Езуса».

Гаворачы пра свабоду веравызнання ў Беларусі, іерарх адзначыў: «Яшчэ не так даўно ў Мінску не было ніводнага касцёла і святара, а сёння ў сталіцы Беларусі ў нядзелю цэлебруецца каля 50 св. Імшаў».

«Гэта дар, але і выплываючае з нашай хрысціянскай тоеснасці заданне, каб належным чынам выкарыстаць такую магчымасць і кожную нядзелю прымаць удзел у св. Імшы», — дадаў арцыбіскуп.

Таксама Мітрапаліт Кандрусевіч нагадаў марнасць веры ў матэрыяльныя доброты: «Матэрыяльныя каштоўнасці не павінны стаць новымі багамі, якія, на жаль, усё часцей дамінуюць у сучасным свеце. Гэтыя багі прамінаюць, як дым, і нагадваюць аб нябачным дасюль узроўні маральнага заняпаду», — сказаў іерарх.

Распачынаючы Эўхарыстычную працэсію, іерарх заахвоціў вернікаў да яскравага яе перажывання:

«Няхай гэта працэсія стане яшчэ адным публічным вызнаннем нашай веры, без якой няма збаўлення», — цытуе Catholic.by и публікуе фотарэпартаж.

Сёлета працэсія была прысвечана разважанню на тэму «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Удзельнікі працэсіі неслі фігуру Маці Божай Фацімскай, перэгрынацыя якой адбываецца па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Каля кожнага з чатырох алтароў святары прамаўлялі казанні, прысвечаныя адной з чатырох таямніц Ружанца, да малітвы на якім асаблівым чынам заахвочвала Багародзіца падчас аб'яўленняў ў Фаціме. Ідучы ад алтара да алтара ўдзельнікі працэсіі маліліся Святы Ружанец.

Media

Last modified onПанядзелак, 29 Май 2017 07:40
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць