BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Перазагрузка. Пілігрымка «Баранавічы - Будслаў» пройдзе ў новым фармаце

Паломніцтва прысвецяць 100-годдзю Фацімы і 500-годдзю Бібліі Скарыны.

XXIV пешая пілігрымка «Баранавічы - Будслаў» стартуе 22 чэрвеня і пройдзе ў новым фармаце. Тэма паломніцтва сёлета - «Перазагрузка». Акрамя песенніка, бэйджа, майкі і хусткі ўдзельнікі пілігрымкі атрымаюць таксама «Дзённік пілігрыма», у які ўваходзіць інфармацыя аб трасе і дзевяць тэм - па ліку дзён у шляху. Пілігрымка ў 100-годдзе Фацімскіх аб'яўленняў Панны Марыі будзе абапірацца на малітве Ружанца і на Святым Пісанні, паколькі ў 2017 годзе адзначаецца таксама 500-годдзе першай Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынам. У тэмах ёсць таксама практычныя заданні.

Яшчэ адна навінка - заняткі ў групах і Літургія гадзінаў. У цэлым, паломніцтва, якое грунтуецца на медытацыі над Святым Пісаннем праз Ружанец, будзе выглядаць як 9-дзённая навэнна да Маці Божай Будслаўскай.

Рэгістрацыя ў паломніцтва будзе доўжыцца да 10 чэрвеня, але ў крайнім выпадку можна зарэгістравацца аж да выхаду пілігрымкі. Ахвяраванне за ўдзел складзе 30 рублёў з Баранавічаў і 20 рублёў з Івянца, аднак калі хто-небудзь не мае магчымасці заплаціць, яго ўсё роўна прымуць у паломніцтва.

Таксма будзе магчымасць "Духоўнай пілігрымкі", інфармацыя аб гэтым хутка з'явіцца.

Спіс рэчаў, якія неабходна ўзяць з сабой, пералік умоў і патрабаванняў для ўдзелу ў пілігрымцы, а таксама падрабязны маршрут - у прымацаваных файлах пад гэтым артыкулам.

Кантакт:

+375 29 709 00 93 - кс. Павел Рудзьман

+375 29 523 51 53 - кс. Павел Ярашэвіч

https://vk.com/club54073674

Электронная рэгістрацыя даступная па адрасе: https://docs.google.com/forms/d/11MMD-ZqYJ_hhrxQRJd3ySweY4iIAlxTS5U6eTo013qc/viewform?edit_requested=true

Media

Last modified onАўторак, 30 Май 2017 15:58
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць