Logo
Print this page

У касцёле Магілёва адмянілі Імшу на рускай мове

Наведвальнасць рускамоўнай службы была невялікай.

З мінулай нядзелі ў магілёўскай каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава не цэлебруюць Імшу на рускай мове. Нагадаем, афіцыйная мова Каталіцкай царквы ў Беларусі - беларуская, і святая Імша ў касцёлах цэлебруецца па-беларуску, таксама па нядзелях у большасці парафій праводзяць службы на польскай мове.

Але ў канцы мінулага года ў магілёўскім касцёле вырашылі правесці эксперымент і адну з нядзельных службаў перавялі на рускую мову - па просьбе вернікаў расійскага паходжання. Цяпер рускамоўную Імшу адмянілі з-за арганізацыйных цяжкасцяў, у той жа час адзначаецца, што наведвальнасць Імшы на рускай мове была невялікай.

У яшчэ адным усходнім абласным цэнтры, Гомелі, святая Імша адбываецца часткова на рускай мове - тут падчас літургіі Слова Божае чытаецца па-руску.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.