Logo
Print this page

Фестываль хрысціянскай музыкі Laudato Si запрашае ўдзельнікаў і гледачоў

У другі раз музычнае мерапрыемства пройдзе ў Беразінскім.

У другі раз у Беразінскім (20 км ад Маладзечна) пройдзе беларускі фестываль-конкурс хрысціянскай музыкі. Арганізатары запрашаюць усіх людзей добрай волі, а музыкаў - да ўдзелу ў конкурсе, дзе сустрэнуцца хрысціянскія выканаўцы з усёй Беларусі. Лепшыя з іх атрымаюць падарункі.

Конкурс адбудзецца 12 жніўня. А 13 жніўня аматараў хрысціянскай музыкі запрашаюць на святочны гала-канцэрт з удзелам пераможцаў і «Зоркі дня», а таксама на духоўны і музычны адпачынак. Гледачам абяцаюць шмат цікавага і не менш сюрпрызаў :)

Праграму глядзіце на фота ніжэй. Арганізатары паведамляюць, што прыём анкет ад выканаўцаў на ўдзел у конкурсе будзе трываць да 11 жніўня. Патрабаванне да ўдзельнікаў - падрыхтаваць і выканаць падчас конкурснай праграмы дзве песні. Анкету ўдзельніка можна спампаваць на старонцы фестываля ў ВК.

Last modified onПанядзелак, 31 Ліпень 2017 21:58
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.