Асуджаны ў Кіеве бразільскі тэрарыст навярнуўся да Бога і шукае Біблію на партугальскай
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (1)
У мясцовай амбасадзе не змаглі знайсці Святое Пісанне.
33-гадовы грамадзянін Бразіліі Рафаэль Маркуса Лусваргхі, які ваяваў ва Украіне на баку самаабвешчаных ДНР і ЛНР і за гэта адбывае пакаранне ў Кіеве, просіць аб дапамозе. Яму патрэбна Біблія на партугальскай мове, паведамляе ў сацсетцы група непрызнанай «Наваросіі»:
- Рафе патрэбныя мыла, зубная паста, пральны парашок, туалетная папера, не перашкодзіць шакаладка. Але, галоўнае - вельмі патрэбна Біблія на партугальскай мове. Ён навярнуўся ў хрысціянства, і тыя, іншыя зняволеныя ў СІЗА падсадзілі яго на праваслаўе, ён вельмі адкрыты да веры, але недастаткова разумее рускую мову. Аб Бібліі ён прасіў бразільскага консула, і мы таксама, але адказ такі: «Разумееце, у нас тут у пасольстве і консульстве ўсе атэісты, і Бібліі няма». Ездзілі людзі ў Фастаў, у мясцовы каталіцкі касцёл. Тыя таксама адказваюць, што трэба па пошце заказваць, а гэта грошай каштуе...
Таму тых, хто мае Біблію на партугальскай мове, просяць выслаць яе для Рафаэля на адрас кіеўскага СІЗА на Лук'янаўцы.
Бразілец быў асуджаны на пачатку 2017 года на 13 гадоў зняволеньня за ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі. Пры гэтым устаноўлена, што ахвяраў ад дзеянняў абвінавачанага, а таксама матэрыяльнай шкоды няма. У судзе ён раскаяўся і прызнаў сваю віну.
Лусваргхі - адзіны іншаземец з далёкага замежжа, асуджаны за ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе. Свой прыезд ва Украіну ён тлумачыў цяжкім матэрыяльным становішчам. Ён сам пакінуў зону ваенных дзеянняў і вярнуўся на радзіму, але потым зноў прыляцеў ва Украіну ў пошуках працы і тады быў затрыманы спецслужбамі.
Related items
-
У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
ОТ РЕДАКЦИИ: вулиця Дегтярівська, 13, Київ, Украина, 02000
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу