У касцёлах дабраславяць на навучальны год і асвецяць навучальныя прыналежнасці
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Для вучня і педагога адно правіла галоўнае: усё рабіць з любоўю.
Традыцыйна ў пачатку навучальнага года ў Рымска-каталіцкай царкве праходзіць дабраславенне школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў, навучэнцаў і выкладчыкаў. У нядзелю, 3 верасня, на святой Імшы а 12-й гадзіне ў гомельскім касцёле дабраславяць дзяцей, моладзь і дарослых-педагогаў, а таксама асвецяць навучальныя прыналежнасці.
Як адзначаюць святары, хрысціяне вучацца не дзеля адзнак, не дзеля таго, каб спадабацца настаўнікам ці бацькам, а на хвалу Божую. І ўсе мы пакліканыя вучыцца ў самага галоўнага Настаўніка - Ісуса Хрыста. Дзякуючы Яго дапамозе і святлу Духа Святога, пра дары Якога просяць у малітве, можна спазнаць праўду пра Бога, свет і пра нас саміх.
Апостал Павел даваў наказ сваім братам: не будзем павінны нікому нічога акрамя любові. Гэта значыць, што паводзіны дома, у школе павінны быць паводзінамі поўным любові. То бок: люблю, паважаю, слухаюся старэйшых і настаўнікаў, добрасумленна працую ў школе з поўнай аддачай, не спісваю, ня лянуюся, дапамагаю тым, хто вучыцца не вельмі добра.
Школа вучыць, што ў жыцці часта трэба рабіць тое, што не падабаецца. Вядома, цяжка будзе вучыць вершы, запамінаць формулы. Таму святары раяць: не хочаш вучыць, чытаць - прасі Госпада: Божа, дапамажы мне, дай цярпенне. І праз гэта вучымся веры, таго, што Бог дапамагае. І не важна, кім ты станеш, - прафесарам ці простым рабочым, галоўнае - рабіць усё з любоўю, быць з Богам, выконваць Яго волю, і тады будзеш шчаслівым.
Related items
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржаўных служачых Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Святар распавёў пра здарэнне на трасе Мінск – Гродна і як яго ўратаваў Ружанец
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?