Католікі прымуць удзел у праваслаўным Хросным ходзе ў Юравічы
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Свята пройдзе ў гонар цудатворнага абраза Маці Божай.
У аўторак, 12 верасня, з Мазыра ў Юравічы з абразом Маці Божай Юравіцкай пройдзе традыцыйны Хросны ход, які праваслаўныя і католікі разам праводзяць з 2006 года. Тады ў склепе разбуранага кляштара выпадкова знайшлі копію цудатворнага абраза. Да гэтага лічылася, што копій старажытнай святыні, якая ў XIX стагоддзі была таемна вывезена ў Кракаў, не існуе.
Нагадаем, абраз Маці Божай Юравіцкай шануецца як католікамі, так і праваслаўнымі. Юравіцкі манастыр, помнік архітэктуры позняга барока, першапачаткова належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Аднак пасля паўстання 1863-1864 гадоў касцёл быў зачынены і перададзены ў праваслаўнае ведамства на падставе загаду генерал-губернатара Мураўёва. Комплекс стаў праваслаўным жаночым кляштарам, але з прыходам савецкай улады яго зачынілі, а будынак аддалі пад дзіцячы дом. У 1993 годзе дзяржава перадала паўразбураны Юравіцкі храмавы комплекс Тураўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Рэстаўрацыя будынка доўжыцца дагэтуль.
З 2006 года кожную восень Юравіцкі абраз прывозяць у Мазыр, а потым урачыста нясуць назад у манастыр. Да 12 верасня каля іконы можна памаліцца ў праваслаўным кафедральным саборы святога Арханёла Міхаіла з 07:30 да 19:30. А ў аўторак пасля заканчэння Боскай літургіі (прыкладна ў 11:30) пачнецца Хросны ход з Юравіцкім абразом, да якога па традыцыі далучаюцца мясцовыя каталіцкія вернікі.
У Юравічах хрэсны ход мясцовыя жыхары сустракаюць стоячы ля сваіх двароў. Вяскоўцы кідаюць пад ногі святарам кветкі. Пасля Крыжовага ходу праходзіць урачыстая Літургія.
13 верасня ў манастыры адбудзецца Боская Літургія і Хросны ход у гонар свята "Юравіцкай-Міласэрнай" іконы Божай Маці - здабыцця іконы. Манахі запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел і памаліцца ля цудатворнай святыні, сумесна малітоўна папрасіць Царыцу Нябесную аб дапамозе.
Related items
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды
-
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах: дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы