На канцэрце Requiem у Навагрудку ўпершыню разам зайграюць арган і дудук
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У памяць аб усіх памерлых прагучаць творы класікаў і знакамітыя спевы.
Незвычайны выступ пройдзе 11 лістапада ў 18.00 у касцёле cв. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Тут адбудзецца вакальны і арганны канцэрт Requiem - памяці ўсіх памерлых. Як паведамілі арганізатары, у касцёле ўпершыню разам прагучаць арган і дудук.
Музыкант Ігар Сівенкаў, саліст Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Народнага артыста Расіі Валерыя Гергіева, будзе акампаніраваць на дудуку - духавым музычным інструменце, распаўсюджаным у Арменіі. Музыка дудука прызнана шэдэўрам Сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод іншых выканаўцаў - саліст Беларускага тэатра оперы і балета Аляксандр Міхнюк, музыканты Андрэй Міхневіч, Аляксандр Музыкантаў; скрыпічны квартэт Элы Івановай, Ірыны Кнаўэр, Вольгі Цільневіч, Наталлі Грудзінавай.
У праграме - творы класікаў, у тым ліку Баха, Моцарта, Альбіноні, Страдэла, а таксама знакамітыя спевы, такія як Salve Regina, Kyrie Elieson, Benedictus, Ave Maria. Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 885 02 04 (Андрэй).
Related items
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
У віцебскім касцёле замалявалі частку фрэскі, але не з Пуціным