У цэнтры Віцебска адновяць старажытны касцёл, разбураны камуністамі
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Мінкульт даў станоўчую ацэнку эскізнай прапанове.
Знакаміты віцебскі касцёл святога Антонія Падуанскага, знесены ў 1961 годзе, адновяць у гістарычным месцы. Каменны каталіцкі храм на Рынкавай плошчы з'яўляўся часткай бернардынскага кляштара і быў пабудаваны на ахвяраванні Тэклі Агінскай, удавы віцебскага ваяводы. Касцёл быў асвечаны ў 1768 годзе і прастаяў амаль два стагоддзі. Унікальнасць аб'екта, пабудаванага італьянскім архітэктарам Юзафам Фантана, у тым, што ён з'яўляўся помнікам двух стыляў. Звонку - барока, усярэдзіне - рэнесансу.
- Пытанне аб аднаўленні касцёла ўжо практычна вырашана: Міністэрства культуры Беларусі дало станоўчую ацэнку эскізнай прапанове, - распавёў пробашч сучаснай парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску ксёндз Вячаслаў Барок газеце «Віцебскі Кур'ер». - Зацверджаны праект мае на ўвазе наданне касцёлу яго першаснага выгляду. Мы хочам зрабіць яго аўтэнтычным, і тут будзе важная кожная дэталь. Дарэчы, гэта і ўмова Міністэрства культуры.
Калі аднаўляць храм на дакладным гістарычным месцы, то вежы касцёла апынуцца на праезнай частцы вуліцы Леніна. Таму было вырашана крыху зрушыць будынак па восі.
Чытайце таксама: Анёл з гітарай і Пуцін на каленях. Чым здзівіў свет касцёл ў Віцебску [фота]
Related items
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне