Раство 25 снежня зрабілі ва Ўкраіне выхадных днём
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Католікі афіцыйна змогуць не працаваць у дзень, калі адзначаюць Раство Хрыстова.
Вярхоўная рада Украіны 16 лістапада прагаласавала за тое, каб 25 снежня ў краіне стаў выхадным днём. Нагадаем, у гэты дзень па сучасным календары святкуецца Раство Хрыстова. Менавіта 25 снежня Каляды адзначаюць католікі, евангелісты і іншыя хрысціянскія вернікі.
Па словах спікера ўкраінскага парламента Андрэя Парубія, ва Украіне пражывае некалькі мільёнаў чалавек, для якіх каталіцкія Каляды вельмі важныя. «Было б несправядліва прымушаць іх працаваць у гэты дзень», - дадаў член камітэта Рады па пытаннях культуры і духоўнасці Аляксандр Брыгінец.
Таксама дэпутаты прагаласавалі за адмену другога выхаднога ў Дзень працы, 2 траўня, - каб не павялічваць агульную колькасць непрацоўных дзён у дзяржаве.
У суседняй Беларусі, дзе колькасць католікаў складае да 15% насельніцтва, Раство 25 снежня, нароўні з 7 студзеня, таксама з'яўляецца выхадным днём. А ў Расіі выхадным з'яўляецца толькі 7 студзеня.
Нагадаем, цяпер у Беларусі католікі збіраюць подпісы за вяртанне выхаднога дня 2 лістапада, у дзень памяці продкаў.
Related items
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы