У беларускай вёсцы каталіцкую парафію адкрылі ў былой бібліятэцы [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Дапамогу ў рэканструкцыі будынку аказала мясцовае сельгаспрадпрыемства.
14 студзеня ў вёсцы Зорка Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці адбылося ўрачыстае асвячэнне малітоўнай святыні. Тут, у былым памяшканні мясцовай бібліятэкі, з'явілася каталіцкая капліца. Гэта асаблівая падзея ў жыцці парафіянаў адбылася дзякуючы падтрымцы сельгаспрадпрыемства ААТ «Ельня-Агра», у рэканструкцыі паловы дома ў культавы будынак істотную дапамогу аказалі і многія мясцовыя жыхары.
Пабудова разлічана прыблізна на 40 месцаў, што дастаткова для ўсіх тутэйшых вернікаў. Набажэнствы па нядзелях і святочных днях будзе праводзіць пробашч Германавіцкага касцёла Перамянення Пана ксёндз Ян Пугачоў. Ён жа і асвяціў новую капліцу. Святара вернікі сустрэлі хлебам-соллю, шчыра вітаючы з прыездам, піша раённая газета «Кліч Радзімы».
- Падчас літургіі мы молімся, каб капліца паказвала людзям, што ў жыцці самае важнае, і вяла ўсіх да Бога, - адзначыў кс. Ян.
Фота - газета «Кліч Радзімы».
Related items
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?