Беларускі храм у Лондане ўдзельнічае ў міжнародным конкурсе «Будынак году»
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Усяго на гэтае званне прэтэндуюць 3,5 тыс. збудаванняў.
Вядомы беларускі драўляны храм у брытанскай сталіцы уключаны ў спіс намінантаў на званне «Будынак году». Невялікая грэка-каталіцкая царква святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа ўдзельнічае ў міжнародным конкурсе самых унікальных будынкаў у свеце, збудаваных ў 2016 годзе.
Галасаванне праводзіцца на спецыялізаваным сайце ArchDaily.com, усяго ў конкурсе ўдзельнічаюць 3,5 тыс. збудаванняў. Каб прагаласаваць за лепшы будынак года, неабходна зарэгістравацца на сайце і аддаць свой голас.
Нагадаем, раней ўніяцкі беларускі храм у Лондане заваяваў прыз глядацкіх сімпатый конкурсу New London Architecture.
Чытайце таксама: Беларуская царква ў Лондане атрымала прэстыжную архітэктурную прэмію >>>
Царква ў гонар святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага, і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа была асвечаная ў Лондане 17 снежня па адрасе Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY. Бліжэйшая станцыя метро - Woodside Park. Гэта адзіная ў замежжы адмыслова пабудаваная беларуская грэка-каталіцкая царква і першая драўляная царква ў Лондане ад часоў Вялікага пажару (1666 год). Збудаваная на 30-я ўгодкі Чарнобыля, яна таксама стала храмам-помнікам усім ягоным ахвярам.
Камень, які стаў краевугольным у падмурку новага храма, быў прывезены са старадаўняга Траецкага касцёла ў беларускай вёсцы Друя, аднаго з цэнтраў адраджэння нацыянальнай Царквы.
Спраектаваў невялікі драўляны храм лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзывай Рафаэль Со, які з'яўляецца вернікам беларускай грэка-каталіцкай царквы, што існуе ў Лондане ўжо каля 70 гадоў.
У праекце сінтэзаваны тыпы сучаснай архітэктуры і традыцыйнай архітэктуры беларускіх храмаў Усходняга хрысціянства.
Related items
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле