Адзначыць Дзень святога Валянціна запрашае адзіны ў Беларусі аднайменны касцёл
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Імшу будзе служыць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, канцэрт дадуць удзельнікі гурта "Стары Ольса"
14 лютага Каталіцкая царква адзначае Дзень святых Кірылы і Мяфодзія, асветнікаў славян і заступнікаў Еўропы. Аднак тая ж дата больш вядомая ў свеце як Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых. Сапраўды, на 14 лютага ў Касцёле таксама прыходзіцца ўспамін каталіцкага святога Валянціна, біскупа і мучаніка.
Пра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў біскупам у італьянскім горадзе Церні, дзе каля 268 года прыняў пакутніцкую смерць, абставіны якой не вядомыя. Паводле легенды, тагачасны імператар лічыў, што самотны мужчына - без сям'і, жонкі і абавязкаў - лепш змагаецца на поле бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца. Святы Валянцін употай асвячаў шлюбы, за што яго кінулі ў турму і адсеклі галаву.
У Беларусі ёсць толькі адна парафія святога Валянціна - у Смалявічах Мінскай вобласці. І 15 лютага ў суботу - каб болей людзей змаглі прыняць удзел - тут адзначаецца парафіяльная свята:
- Нашым галоўным цэлебрансам і прапаведнікам будзе арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, распавёў пробашч брат Сяргей Мацюшонак і паведаміў парадак фэсту:9.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыя да гадзіны 10.45. У гэтым часе магчымасць споведзі;10.45 – прывітанне кс. Арцыбіскупа;11.00 – урачыстая адпустовая Св. Імша;Пасля Св. Імшы – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, літанія да Св. Валянціна, гімн “Цябе Бога праслаўляем” і благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Уцалаванне Рэліквіяў Св. Валянціна.
Чытайце таксама: Як адзначаць Дзень святога Валянціна па-хрысціянску? [+ малітва да святога]
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы