Як пачалі Вялікі пост у самых вялікіх каталіцкіх парафіях свету - ФОТА
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Еўрапейскі святар пабываў у ААЭ, дзе на мільён католікаў - усяго 8 святыняў. Таму ў катэдры ў Абу-Дабі ў Папяльцовую сераду праводзяць адразу 11 Імшаў.
Ураджэнец Казахстана, каталіцкі святар Рыгор Прыходзька распавёў Katolik.life пра тое, як пачалі Вялікі пост у катэдральным рымска-каталіцкім саборы св. Юзафа ў сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. У Папяльцовую сераду тут праводзяць 11 святых Імшаў, каб усе жадаючыя маглі годна пачаць пост. У Абу-Дабі, дзе зараз знаходзіцца святар, ён трапіў у рамках акадэмічнай паездкі.
- Незабыўная сустрэча з мясцовай каталіцкай супольнасцю! Канцэлебрацыі на Імшы, кранальнае сведчанне біскупа Паўля Хіндэра. Тут толькі восем парафій на мільён католікаў! - напісаў пра свае ўражанні а. Рыгор.
Мы папрасілі святара крыху падрабязней распавесці пра паездку.
- У ААЭ сёння налічваецца каля 1 мільёна католікаў розных абрадаў. Усе яны знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Апостальскага вікарыя для Паўднёвай Аравіі, біскупа Паўля Хіндэра, дбайнага пастыра і цудоўнага, самаадданага чалавека.
На цяперашні момант маюць права існаваць толькі восем парафій на тэрыторыі ўсіх сямі Эміратаў. Самай вялікай па колькасці з'яўляецца парафія Маці Божай у Дубаі: каля 300 тыс. чалавек. Відаць, гэта самая вялікая парафія свету, - гаворыць а. Рыгор.
Ён скончыў Папскі універсітэт Святога Крыжа ў Рыме, потым некаторы час выкладаў у розных навучальных установах, як каталіцкіх, так і праваслаўных. Цяпер жыве і служыць у Францыі, у парыжскім прадмесці, і рыхтуецца да абароны доктарскай дысертацыі па гісторыі права. Яго даследаванне тычыцца праблематыкі кананічных тэрыторый, а таксама пытання некаторых аспектаў царкоўна-дзяржаўных адносін.
- Гэта і тлумачыць маю цяперашнюю прысутнасць у ААЭ ў кадры акадэмічнай паездкі выкладчыкаў і студэнтаў нашага факультэта. Паколькі візіт праходзіць па дамоўленасці з шэйхамі і пры апецы мясцовых уладаў, а таксама пры супрацоўніцтве з універсітэтамі краіны, была ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з жыццём мясцовай каталіцкай супольнасці.
Related items
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік