BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Што гэта было? І вернікі, і атэісты асудзілі спальванне «касцёла» на Масленіцу ў Расіі

Некаторыя расіяне ўжо заявілі, што рыхтуюць на арганізатараў пазовы ў суд за абразу пачуццяў вернікаў.

У сацсетках пачалася бура абурэння пасля таго, як у сяле Нікола-Лянівец Калужскай вобласці Расіі падчас святкавання Масленіцы спалілі макет каталіцкага сабора. Першапачаткова было вядома, што збудаванне з галінак у выглядзе сабора ў гатычным стылі вышынёй 30 метраў будуюць адмыслова для таго, каб спаліць яго замест пудзіла на Масленіцу. Але многія не верылі, што гэта на самой справе адбудзецца.

Аўтарам праекту «успалымнёная готыка» стаў мастак Мікалай Паліскі. Паводле яго слоў, «Масленіца - гэта час, калі людзі даюць свабоду ўсяму прыроднаму ўнутры сябе, гатовыя гуляць і святкаваць аж да катарсісу, пасля чаго прымаюць духоўную строгасць і пост»:

- Ідэю сабора, які нараджаецца з полымя, я выношваў даўно, - распавядаў напярэдадні мастак расійскі прэсе.

Відавочцы пісалі, што дзея адбывалася пад «шаманскія спевы»:

- Масленіца, спрадвечна паганскае свята, якое знайшло сваё месца ў хрысціянскай праваслаўнай традыцыі. У нашым грамадстве апошні час вельмі абвострана абараняюць пачуцці вернікаў. Навошта ў народна-праваслаўнае свята спальваць не традыцыйнае бяскрыўднае пудзіла, а велізарны трыццаметровы касцёл? Выглядае жудасна. На свята зусім не падобна. Але, быць можа, я не ў курсе і ў каталіцкай Еўропе зараз паўсюль паляць саламяныя саборы на плошчах?

Маса паведамленняў у сацсетках з'явілася не толькі ад католікаў, але і праваслаўных вернікаў і нават атэістаў, якія рэзка асудзілі тое, што адбылося. З афіцыйнай заявай выступіла Руская праваслаўная царква.

- Трэба правяраць, хто гэта зрабіў і навошта. Зразумела, ніякага пасылу адэкватнага гэта не можа несці, - заявіў намеснік старшыні сінадальнага аддзелу Маскоўскага патрыярха па ўзаемаадносінах з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ.

Некаторыя расіяне заявілі на сваіх старонках у сацсетках, што рыхтуюць на арганізатараў пазовы ў суд за абразу пачуццяў вернікаў.

Last modified onНядзеля, 18 Люты 2018 19:39
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць