BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Семінарыстаў нечакана прызвалі ў армію - біскупы Беларусі звярнуліся да прэзідэнта

У траўні 2018 г. семінарысты і святары прызыўнога ўзросту пачалі атрымліваць позвы.

Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да Прэзідэнта з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту. Раней паведамлялася, што дзясяткі каталіцкіх і праваслаўных семінарыстаў, а таксама тыя святары, якія не выйшлі з прызыўнога ўзросту, сёлета атрымалі позвы ў ваенныя камісарыяты.

Хоць раней такога ніколі не было. Семінарыі падавалі спісы сваіх студэнтаў у ваенкаматы, і семінарыстаў не прызывалі. Зараз позвы на адпраўку ў воінскія часткі атрымалі студэнты каталіцкіх семінарый у Гродне і Пінску, а таксама праваслаўнай семінарыі ў Жыровічах.

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на гэты конт апублікаваў афіцыйны партал Catholic.by.

Згодна з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 2006 г. у межах падрыхтоўкі праекта ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў накіроўвае ў Міністэрства абароны хадайніцтвы аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад прызыва на тэрміновую вайсковую службу для святароў і студэнтаў вышэйшых духоўных навучальных установаў.

Таксама ў жніўні 2017 г. у адказ на запыт апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі падалі адпаведную інфармацыю для прадастаўлення адтэрміноўкі на 2018 г. святарам і студэнтам вышэйшых духоўных навучальных установаў.

Аднак у маі 2018 г. семінарысты і святары прызыўнога ўзросту пачалі атрымліваць павесткі для праходжання тэрміновай вайсковай службы.

У сувязі з гэтым, а таксама з улікам усё яшчэ недастатковай колькасці мясцовых святароў для працы ў парафіях Беларусі, і беручы пад увагу тое, што ў выпадку прызыву студэнтаў вышэйшыя духоўныя семінарыі не змогуць існаваць, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнулася да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы студэнтам-семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту.

Last modified onСерада, 23 Май 2018 11:25
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць