Logo
Print this page

Акцыя «Далучайся да #Caritas» пройдзе сёлета ў Будславе

Пілігрымы змогуць наведаць павільён «Карытас», прыняць удзел у інстаграм-акцыі, пабачыць сацыяльныя ролікі і атрымаць прызы ў дабрачыннай гульні.

Сёлета на фэсце ў Будславе дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» плануе правесці маштабную акцыю пад назвай «Далучайся да #Caritas». Ініцыятары хочуць расказаць пра значнасць валанцёрскага руху, прыцягнуць увагу людзей да сацыяльных праблем Беларусі, заклікаючы да ўзаемнай дапамогі і міласэрнасці.

Пілігрымы ў Будславе змогуць наведаць асобны павільён «Карытас», прыняць удзел у інстаграм-акцыі, пабачыць сацыяльныя ролікі і атрымаць прызы ў дабрачыннай гульні. Падрабязна аб тым, як дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» рыхтуецца да фэсту ў Будславе, расказвае намесніца дырэктара нацыянальнага «Карытас» Вераніка Шэнда, чытайце інтэрв'ю на афіцыйным інтэрнэт-партале Каталіцкага касцёла ў Беларусі Catholic.by.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.