BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Лявон Вольскі падарыў сваю карціну касцёлу ў Друі

Тут адбыўся міжнародны мастацкі пленэр.

Пры каталіцкай парафіі Святой Троіцы ў Друі адбыўся штогадовы Міжнародны мастацкі пленэр, які арганізаваў ужо у чацверты раз мясцовы пробашч Сяргей Сурыновіч. Вядомыя мастакі працавалі тут сёлета з 2 па 12 жніўня.

Сярод вынікаў творчай сустрэчы - партрэт біскупа Алега Буткевіча. Праца мастачкі Вольгі Куваевай была падораная біскупу Алегу на завяршэнне мастацкага пленэру - з падзякаю за спрыянне і духоўную падтрымку людзей творчасці, за магчымасць дыялогу паміж мастацтвам і Касцёлам, паведаміў а. Сяргей.

А вядомы беларускі рок-музыка Лявон Вольскі стварыў палатно «Крушня» і перадаў яго падчас пленэру арганізатару сустрэчы, а. Сяргею. Работа выканана алеем на палатне памерам 50 на 100 см.

- Значная частка мастацкіх працаў у гэтым годзе была вывешана ў кляштары на прафесійнай падвеснай галерэйнай сістэме, - дадаў пробашч.

Падчас пленэру таксама ладзілі канцэрты. Цікава, што перад удзельнікамі выступіў і мастак з Кітая, які таксама прыехаў на творчую сустрэчу.

Media

Last modified onАўторак, 14 Жнівень 2018 10:51
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць