BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа пазбавіў сану двух біскупаў з Чылі і прыняў адстаўку кардынала з ЗША

Абодва рашэнні звязаны са скандаламі, якія тычацца выпадкаў педафіліі.

Папа пазбавіў духоўнага сану двух чылійскіх іерархаў: арцыбіскупа Ла-Серэна на пенсіі Франсіска Хасэ Кокса Унэуса і біскупа Ікіке на пенсіі Марка Антоніа Ардэнэса Фэрнандэса.

13 кастрычніка 2018 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што ў абодвух выпадках былі ўжыты нормы, якія ўтрымліваюцца ў Апостальскім лісце “Sacramentorum Sanctitatis Tutela”. Яны прадугледжваюць пазбаўленне духоўнага сану, як наступства злоўжыванняў адносна непаўналетніх.

Рашэнне, якое Пантыфік прыняў 11 кастрычніка 2018 г., не дапускае апеляцыі.

Кангрэгацыя Веравучэння ўжо паінфармавала зацікаўленыя бакі праз іх настаяцеляў, у месцах іх прабывання. Франсіска Хасэ Кокс Унэус, будучы членам Шанштацкага руху, працягне належыць да яго.

А 12 кастрычніка 2018 г. Папа прыняў адстаўку кардынала Дональда Вуэрла з пасады арцыбіскупа Вашынгтонскага. Іерарх першы раз склаў адмысловую просьбу тры гады таму, па дасягненні 75-гадовага ўзросту.

Святы Айцец скіраваў да амерыканскага іерарха спецыяльны ліст, які быў апублікаваны на сайце Вашынгтонскай архідыяцэзіі. У ім Папа зазначыў, што просьба аб адстаўцы, прадстаўленая кардыналам Вуэрлам, указавае на яго “сэрца пастыра, які дзякуючы шырыні позірку, здольны распазнаць большае дабро для ўсяго цела, аддае перавагу дзеянням, якія падтрымліваюць, стымулюць і ўмацоўваюць еднасць і місію Касцёла, выходзячы за рамкі бясплодных падзелаў, пасеяных бацькам хлусні, які, імкнучыся параніць пастыра, не жадае нічога іншага, акрамя рассеяння статку”.

“Ты маеш дастаткова інструментаў, каб “апраўдаць” свае дзеянні, адрозніваючы паміж тым, што азначае ўтойваць злачынствы ці не займацца праблемамі, ад таго, што значыць памыляцца.

Аднак, твая высакароднасць падштурхнула цябе не станавіцца на гэты шлях самаабароны. За гэта я ганаруся табой і дзякую табе. Так ты падкрэсліваеш намер ставіць на першае месца Божую задуму, а не пэўныя асабістыя праекты, уключаючы тыя, якія можна лічыць добрымі для Касцёла. Тваё адрачэнне ад пасады з’яўляецца знакам адкрытасці і паслухмянасці Святому Духу, Які не перастае дзейнічаць у сваім Касцёле”, - напісаў Францішак.

Прымаючы просьбу аб адстаўцы Пантыфік папрасіў кардынала Дональда Вуэрла працягнуць кіраванне Вашынгтонскай архідыяцэзіяй у якасці Апостальскага адміністратара, пакуль не будзе прызначаны яго наступнік.

vaticannews.va/be.

Last modified onНядзеля, 14 Кастрычнік 2018 00:26
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць