У Панаме пачаліся Сусветныя дні моладзі з удзелам беларусаў
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Дэлегацыя адправілася на форум з абразом Маці Божай Будслаўскай і двума сцягамі [ФОТА]
34-я каталіцкія Сусветныя дні моладзі (СДМ-2019) праходзяць у Панаме 22-27 студзеня. Галоўныя мерапрыемствы форуму адбудуцца пры ўдзеле Папы Рымскага Францішка. 23 студзеня 2 тыс. чалавек, у тым ліку кіраўнік дзяржавы з жонкай, будуць вітаць Пантыфіка ў панамскім аэрапорце.
У цэлым у мерапрыемствах СДМ-2019 чакаецца ўдзел сотняў тысяч чалавек з дзесяткаў краін з усяго свету. Адправілася ў паломніцтва ў Панаму і група католікаў з Беларусі - больш за 20 чалавек, у тым ліку святары і біскуп Юзаф Станеўскі.
Паколькі тэмай сёлетніх Дзён моладзі сталі словы Найсвяцейшай Панны Марыі з Евангелля ад св. Лукі: «Вось я Слуга Пана, няхай Мне станецца паводле твайго слова», дэлегацыі прывозяць на моладзевы форум нацыянальныя абразы Багародзіцы.
Беларусы адправіліся ў Панаму з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, у гонар якой у Мядзельскім раёне штогод праходзіць найбуйнейшы ў Беларусі хрысціянскі фэст. Нядаўна ён быў унесены ў спіс ЮНЕСКА >
Беларуская дэлегацыя адправілася ў Панаму з двума сцягамі - цяперашнім дзяржаўным і нацыянальным, гістарычным бел-чырвона-белым, які католікі таксама называюць сцягам Цела і Крыві Хрыстовых. Раней у сацсетках беларусаў крытыкавалі за тое, што яны дэманструюць толькі чырвона-зялёны сцяг.
Нагадаем, рух СДМ зарадзіўся ў 1984 годзе, а менавіта ў Пальмовую Нядзелю. Папа Ян Павел II заклікаў моладзь Рыма адсвяткаваць разам з ім Год Змёртвыхпаўстання. Гэты заклік быў успрыняты з велізарным запалам, што перасягнула ўсе чаканні. У 1985 году Папам было выпушчана пасланне, звернутае да моладзі ўсяго свету, а пазней заснаваны Сусветны Дзень Моладзі. З цягам часу Дзень моладзі набыў вялікую папулярнасць і стаў найбуйнейшым міжнародным моладзевым мерапрыемствам у свеце - у розныя гады ў ім бралі ўдзел ад некалькіх соцень тысяч да пяці мільёнаў маладых людзей (Маніла 1995). Папярэдняя сустрэча, якая адбылася ў 2016 годзе ў Кракаве, сабрала каля 2 мільёнаў маладых людзей з усяго свету.
Media
Related items
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці