Адзін з параненых у Стоўбцах школьнікаў - католік, у парафіі моляцца аб ахвярах трагедыі
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Хлопец спрабаваў заступіцца за настаўніцу, на якую напаў з нажом падлетак
У рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ў Стоўбцах 11 лютага маліліся аб ахвярах трагедыі, якая здарылася ў мясцовай школе. Аналагічная малітва адбудзецца ўранку 12 лютага па ініцыятыве пробашча Ігара Лашука. Як паведаміў Katolik.life святар, адзін з параненых школьнікаў - яго парафіянін.
Ранкам 11 лютага ў Стоўбцах Мінскай вобласці здарылася двайное забойства. 15-гадовы падлетак прыйшоў у школу і ўдарыў нажом 50-гадовую настаўніцу. За яе паспрабавалі заступіцца два аднакласніка падлетка, але той параніў і іх. Жанчына памерла на месцы здарэння, а дзеці апынулся ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Таксама школьнік зайшоў у іншы клас, дзе параніў 17-гадовага адзінаццацікласніка - той сканаў на месцы здарэння. Забойца збег, але хутка яго знайшлі і затрымалі. Аб матывах страшнага ўчынку падлетка пакуль нічога не паведамляецца.
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам з нагоды стаўбцоўскай трагедыі. Ён задаецца пытаннем: на якіх асноватворных прынцыпах выхоўваецца сёння моладзь.
Найбольшы ўплыў на яе маюць не сям’я і школа, а інтэрнэт і сродкі масавай інфармацыі: «Што там бачаць дзеці? Найчасцей гвалт, забойствы, алкаголь, наркотыкі, амаральны стыль жыцця», - канстатуе іерарх.
Без падмурку нельга збудаваць дома, нагадвае Мітрапаліт. Такая будова падобна да дома, збудаванага на пяску, які змыюць патокі вады і разбураць вятры, як кажа Хрыстус. Без духоўнага падмурку няма будучыні. У такой складанай сітуацыі мы павінны задацца пытаннем: «Quo vadis, Belarus? - Куды ідзеш, Беларусь?»
Related items
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»