Каля 200 чалавек сабраліся на міжканфесійную малітву ў Курапатах
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
«Курапаты гэта мой боль. Наш боль. А павінен быць усеагульны боль»
Увечары 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам прайшоў спецыяльны Крыжовы шлях і міжканфесійная малітва. Удзельнікаў заклікалі прыносіць з сабой свечкі, лампады, нацыянальныя сымбалі. Крыжовы шлях правяла сям'я каталіцкіх вернікаў Максіма і Надзеі Гацак.
- Курапаты - гэта мой боль. Наш боль. А павінен быць усеагульны боль. Мы правялі Крыжовы шлях. Пачыналі ўпяцёх, а напрыканцы я азірнулася і убачыла пару дзясяткаў. Гэта было патрэбна асабіста мне. Усім, хто адгукнуўся, дзякуй., - напісала ў сваім Facebook Надзея.
Пасля правядзення Крыжовага шляху ўвечары на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных сабралася каля 200 чалавек, у іх ліку - вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы. Удзельнікі малітоўнай акцыі праспявалі беларускі хрысціянскі гімн «Магутны Божа», затым прайшлі па лясной дарозе ўздоўж крыжоў, якія не знеслі, чытаючы малітвы, таксама спявалі рэлігійныя песні.
Нагадаем, 4 красавіка мясцовыя ўлады з дапамогай тэхнікі знеслі 70 крыжоў, усталяваных на месцы масавых расстрэлаў ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Чытайце па тэме: «Абраза пачуццяў вернікаў» - мітрапаліт Кандрусевіч пра знос крыжоў у Курапатах. Каталіцкі іерарх заклікаў тэрмінова спыніць гэтыя дзеянні >
Media
Related items
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа