У 10-ю гадавіну знакамітай Гудагайскай Кальварыі запрашаюць на фэст Кармеліты Босыя
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Свята пройдзе 13-14 ліпеня
Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай адбудзецца ў Гудагаі 13-14 ліпеня. Штогод тут збіраюцца шанавальнікі Маці Божай, якія з даверам углядаюцца ў Яе славуты ласкамі абраз. Сёлета выпадае 10-я гадавіна асвячэння Гудагайскай Кальварыі, якая працягваецца 3,5 кіламетра, вядзе праз маляўнічыя палі і лясныя пагоркі ды дапамагае вернікам у асаблівай атмасферы перажыць таямніцу Адкуплення. Шляхам Гудагайскай Кальварыі ўначы з факеламі штогод праходзяць каталіцкія скаўты (на фота).
- Праз заступніцтва Маці Божай Шкаплернай прагнем чарговы раз праслаўляць Бога і выпрошваць у Яго новыя ласкі, - паведамілі Katolik.life арганізатары фэсту.
План Урачыстасці
13 - 14 ліпеня 2019 г.
18.00 Святая Імша, якую ўзначалiць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Заканчэнне Навэнны да Маці Божай.
20.00 Крыжовая дарога на Кальварыі, якую ўзначалiць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
23.15 Нешпары пра НПМ з разважаннем.
24.00 Працэсія са свечкамі. Святая Імша, якую ўзначалiць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
08.30 Гадзінкі пра НПМ.
09.30 Святая Імша на польскай мове, якую ўзначаліць ксёндз канонік Юзаф Багдзевіч.
11.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці.
12.00 Урачыстая адпустовая Святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч - 30 год таму менавіта ў Гудагаі ён быў абвешчаны біскупам.
Запрашаюць Кармеліты Босыя 231200
М. Гудагай; Астравецкi р-н; Гродзенская вобл.;
+375296561925; gudagaj@tut.by
Related items
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі