BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Калі не косці, то зямлю» - новая прапанова аб пахаванні Каліноўскага

Некаторыя вернікі прапануюць стварыць месца памяці героя пры касцёле

У беларускім грамадстве працягваецца абмеркаванне магчымага пахавання парэштак беларускага героя Кастуся Каліноўскага не ў Вільні, дзе яны былі знойдзены, а на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Для тых, хто не ў курсе: праз інтэрнэт група актывістаў збірае подпісы пад петыцыяй да ўладаў Літвы з просьбай перадаць парэшткі Каліноўскага ў Беларусь. Пад зваротам ужо падпісаліся многія аўтарытэтныя беларусы. У Літве, пакуль неафіцыйна, адказалі адмовай на просьбу.

І вось у беларускай каталіцкай суполцы ў Facebook таксама абмяркоўваюць гэту тэму. У прыватнасці, Nicholas 'Mikalaj' Packajeu падаў ідэю:

- З нагоды цяперашняй дыскусіі пра пахаваньне Каліноўскага была выказаная цікавая, і, на мой погляд, слушная прапанова, якую касьцельныя ўлады маглі бы ажыцьцявіць зусім без патрэбы ўдзелу палітычных уладаў. Serguey Rybchonak напісаў: "А трохі зямлі з магілы можна ўзяць і пахаваць сімвалічна ў Беларусі. У якім-небудзь касцёле (у Мінску ці ў іншым месцы), Каб святары і беларускі народ маглі маліцца за свайго героя. Таму, думаю, ёсць сэнс звярнуцца да адпаведных касцельных уладаў за пратэкцыяй". Сапраўды, стварэньне такога месца памяці 1863 году ў Беларусі касьцельныя ўлады маглі бы санкцыянаваць зусім самастойна. Сярод знойдзеных у магіле, дарэчы, два ксяндзы Лідзкага павету, таму ў касьцёле - зусім дарэчна так ці гэтак. Напісаць нешта такое:

"Tut jość ziamla z mahiły Kanstantyna Kalinoŭskaha,

Zyhmunta Sierakoŭskaha i 19 inšych paŭstancaŭ 1863 hodu,

pakaranych śmierciu ŭ Vilni.

Daj, Panie, supakoj ich dušam i žyćcio niaśmiarotnaje,

a ludzkaja pamiać ab ich chaj budzie viečna".

У каментарах праходзіць абмеркаванне ідэі.

Last modified onСубота, 28 Верасень 2019 13:38
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць