Ужо 600 рублёў: беларусы збіраюць грошы на рэстаўрацыю алтара ў Будславе
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Усяго на рэстаўрацыю алтара св. Юды Тадэвуша патрэбна сабраць 3,3 тыс. руб.
На рэстаўрацыю аднаго з алтароў у нацыянальным каталіцкім санктуарыі, базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе, збіраюць грошы. Алтар св. Юды Тадэвуша знаходзіцца ў кепскім стане і вымагае тэрміновай рэстаўрацыі, на якую цяпер бракуе сродкаў. Збор ахвяраванняў вядзецца на пляцоўцы molamola.by. У кантактах пазначаны кс. Дзмітрый Дубовік - пробашч парафіі. Усяго патрэбна сабраць 3,3 тыс. рублёў, цяпер ёсць ужо больш за 600 руб.
- Унутраныя роспісы касцёла адносяцца да другой паловы XVIII стагоддзя. На жаль, не ўсе яны дайшлі да нас у добрым стане. У сярэдзіне ліпеня 2019 г. распачаліся працы па рэстаўрацыі прасторы вакол алтара св. Юды Тадэвуша, які меў найбольш стратаў тынкоўкі і роспісу. Нажаль, з-за вялікіх выдаткаў на ўмацаванне і рамонт атынкоўкі, неабходна дадатковае фінансаванне для завяршэння рэстаўрацыі ўсёй прасторы. Звяртаемся з просьбай пра дапамогу ў гэтай справе! - гаворыцца ў інфармацыі на старонцы збору ахвяраванняў.
Касцёл у Будславе - адзін з самых унікальных у Беларусі. Не толькі таму, што сам храм мае амаль 400 год гісторыі. Але і таму, што тут з 1613 года захоўваецца знакаміты абраз Маці Божай Будслаўскай, да якога штогод прыходзяць дзясяткі тысяч пілігрымаў. У 1994 годзе Папа Рымскі Ян Павел ІІ надаў будслаўскаму касцёлу тытул Basilica Minor - ганаровае званне, якое прысвойваецца выбітнай гістарычнай каштоўнасці, якая з'яўляецца месцам літургічнага і пастырскага паломніцтва.
- У маім жыцці ёсць месца, якому я абавязаны сваёй прафесіяй экскурсавода. Гэта Будслаў. А дакладней - будслаўскі касцёл. У гэтым годзе распачалася рэстаўрацыя ўнутранай частцы касцёла. І, як вы ведаеце, справа гэта не танная. І таму прашу ўсіх, хто можа, дапамагчы нам ў гэтай справе. Любая дапамога будзе каштоўнай: падтрымка грашыма, або падтрымка рэпостам і распаўсюдам інфармацыі, - звярнуўся да сваіх падпісчыкаў у сацсетках экскурсавод Яўген Апанасевіч.
Media
Related items
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам